«Прыгоды Абдзі» / «The Adventures of Abdi» — гэта чацвёртая з пяці кніжак для дзяцей (і тых, хто ўжо вырас), напісаных Мадонай.
«Прыгоды Абдзі» — чацвёртая і самая экзатычная казка поп-дзівы. Што ні робіцца, робіцца да лепшага. Абдзі — маленькі хлопчык, якому даручылі вялікаю і важную справу. Ён павінен аднесці каралеве каштоўныя каралі, якія зрабіў яго настаўнік Элі, лепшы на свеце ювелір. Па дарозе Абдзі абкралі, і кароль загадаў кінуць яго ў вязніцу. Але якія бы няшчасці ні абвальваліся на галаву хлопчыка, ён ніколі не губляў надзею і заўсёды памятаў словы мудрага Элі: «Усё, што даецца нам у жыцці, робіцца да лепшага».
Ілюстраваць кнігу Мадона ізноў даверыла рускім мастакам — сямейнай пары Андрэю і Вользе Дугінам. Андрэй нарадзіўся ў Маскве ў 1955 годзе, працаваў настаўнікам у Краснапрэсненскай Школе Мастацтва, дзе і сустрэў Вольгу (нарадзілася ў 1964 годзе). Яны пажаніліся ў 1984, а ў 1992 эмігравалі ў Штутгарт, дзе цяпер і жывуць.
Кніга выдадзеная на 40 мовах больш, чым у 110 краінах міру. Сусветная прэм'ера адбылася 8 лістапада 2004 года.
|