 |
«The Girlie Show» («Шоў з аголенымі танцоркамі») — другая кніга Мадоны, якая выйшла ўслед за аднайменным турнэ 1 лістапада 1994 г. Гэта другая багата ілюстраваная кніга вялікага фармату (так званая «coffee-table book»), у якой на 64 старонках намаляваныя выявы, словы і музыка паспяховага аднайменнага сусветнага турнэ. Фатаграфіі суправаджаюцца каментарамі Гленна ОБраена. Да кнігі прыкладаецца дыск з 3 песнямі, выкананымі на канцэрце: «Why’s It So Hard?», «In This Life», і «Like A Virgin».
Арыгінальны кошт: $30. Усяго было прададзена 140 000 экз. У Расеі кніга не выдавалася. |